У Магілёве ў сераду судзілі саліста гурта Nizkiz

Аляксандр Ільін

Аляксандр Ільін / b-g.by

У Магілёве 10 студзеня судзілі саліста гурта Nizkiz Аляксандра Ільіна. Яго абвінацілі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". 

Як стала вядома Еўрарадыё, у панядзелак адбыўся суд над басістам гурта Сяргеем Кульшам і бубначом Змітром Халяўкіным, а над Аляксандрам Ільіным — толькі ў сераду. Спярша паведамлялася, быццам суд над Ільіным адбыўся таксама 8 студзеня.

Тым часам праваабаронцы настойваюць, што над Ільіным адбыліся два суды: "Згодна з раскладам на сайце Вярхоўнага суда, у Магілёве разглядаліся розныя адміністрацыйныя справы супраць музыкі Аляксандра Ільіна. Пра гэта сведчаць розныя нумары справаў: 08.01 — 141АП2458, а 10.01 —141АП2496".

Пра затрыманне траіх удзельнікаў гурта Nizkiz стала вядома 6 студзеня. Сілавікі схапілі ў Магілёве вакаліста і аўтара песень Аляксандра Ільіна, бас-гітарыста Сяргея Кульшу і бубнача Змітра Халяўкіна. У судзе Ленінскага раёна Магілёва 8 студзеня над імі адбыўся суд. Справу разглядала суддзя Вікторыя Палякова. Прысуды музыкам невядомыя.

У Магілёве ў сераду судзілі саліста гурта Nizkiz
Затрыманыя ўдзельнікі гурта Nizkiz Аляксандр Ільін, Сяргей Кульша, Дзмітрый Халяўкін (злева направа) / Кадры з відэа сілавікоў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі