Гурт "Мутнаевока" сыграе авангардны акустычны канцэрт у TNT

Музыкі актыўна рыхтуюць вялікую праграму з лепшых песень, а таксама прадставяць публіцы некалькі новых кампазіцый. Падчас канцэрта будзе прэзентаваны і першы кліп гурта на песню “Апантаны”.

Прыхільнікам каманды добра вядома, што канцэрты “Мутнагавока” звычайна вылучаюцца відовішчнымі шоў і моцнай энергетыкай. Таму гэтым разам музыкі вырашылі выступіць у новым амплуа ды ў рамантычнай атмасферы свечак, пахошчаў, калі кожны жадаючы можа перадаць музыкам цыдулкі з пытаннямі.

“Але не варта думаць, што акустычны канцэрт — гэта спакойная і сумная імпрэза! Мы выступім поўным складам, і нават запросім некалькі гасцей. Для нас саміх гэта вельмі цікавы эксперымент. 13 лістапада гурт прадставіць сваю праграму ў авангарднай манеры з укараненнем новых інструментаў. Каб больш зблізіцца са слухачом і даць магчымасць ацэньваць песні. Але аматарам “экспрэсіі” сумаваць не давядзецца — у фінале канцэрта прагучыць блок электрычных песень. І гэта будзе не завяршэнне, а пачатак новага, вялікага творчага этапу”, — распавядае Яўген Змушка.

Нагадаем, канцэрт гурта “Мутнаевока” адбудзецца 13 лістапада ў сталічным рок-клубе TNT (вул. Рэвалюцыйная, 9). Пачатак мерапрыемства — 20:00. Кошт квіткоў: 70.000 (папярэдне) і 100.000 рублёў — у дзень канцэрта. Даведкі па тэлефоне +375 29 655 55 55. Бясплатна трапіць на канцэрт можна, калі ты пераможаш у нашым конкурсе

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі