Лідар гурта "Мутнаевока" Яўген Змушка асуджаны на 15 сутак
Лідар гурта "Мутнаевока" Яўген Змушка асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Як паведамляюць праваабаронцы, 6 лістапада суд Заводскага раёна Мінска прызнаў музыку вінаватым у "парушэнні парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў" (23.34 ч. 1 КаАП). Рашэнне прыняла суддзя Анастасія Осіпчык.
Змушку затрымалі ўвечары ў чацвер пасля дваровага канцэрту ў раёне вуліцы Райніса ў сталіцы. Затрыманне музыкаў пасля дваровых канцэртаў у Мінску адбываецца амаль штодня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.