Гурт РСП сёння правядзе анлайн-канцэрт. Ён быў запісаны за дзень да затрымання

Павал Гарадніцкі / З архіву Еўрарадыё
Павал Гарадніцкі / З архіву Еўрарадыё

Гурт РСП сёння правядзе анлайн-канцэрт. Паглядзець яго можна на YouTube ў 20:00.

Гурт вырашыла выступіць у рамках онлайн-фестывалю "Артысты Перамогі", але для падстрахоўкі вырашыла не запісваць канцэрт онлайн, а запісацца загадзя. Праз дзень, 13 лютага, артыстаў затрымалі на канцэрце на турбазе пад Смалявічамі.

Як паведамляла міліця, яны "перасеклі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства з выкарыстаннем бчб-сімволікі". "Пад выглядам музычнай вечарыны на аздараўленчай базе каля Смалявічаў сабраліся актывісты дэструктыўных тэлеграм-каналаў" — паведамляла прэс-служба МУС.

Усяго былі затрыманыя 68 чалавек, сярод якіх удзельнікі групы, уключаючы фронтмэнаў Дзяніса Тарасенкі і Паўла Гарадніцкага, менеджарка каманды Настасся Доль, спявачка LEAR, удзельнікі гуртоў Panska Moc і Ok-Band.

Усе ўдзельнікі групы РСП атрымалі 15 сутак і выйдуць заўтра, 28 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі