Гвалтаўніка-педафіла асудзілі на 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Мужчыну, які працаваў памочнікам выхавацеля дзіцячага дома сямейнага тыпу, прызналі вінаватым у тым, што ён гвалтаваў непаўналетніх выхаванак. Суд пастанавіў таксама спагнаць з абвінавачанага на карысць трох пацярпелых дзяўчынак па 50 млн рублёў, перадае БелаПАН.



Памочнік выхавацеля на судзе віну прызнаў часткова, паказанняў практычна не даваў — толькі некаторыя тлумачэнні па справе. Следства выявіла, што мужчына цягам некалькіх гадоў гвалтаваў родную дачку (1993 года нараджэння) і трох выхаванак (1997, 2000, 2001 гадоў нараджэння).


У дзіцячым доме сямейнага тыпу выхоўваліся 13 дзяцей. Мужчыну затрымалі вясной 2013 года па падазрэнні ў згвалтаванні адной з іх. Падчас следства стала вядома і пра іншых ахвяраў.



Падчас расследавання выявілася, што гэтым займаўся і непаўналетні сын абвінавачанага. 16-гадовы хлопец неаднаразова гвалтаваў дзяўчынак сямі, дванаццаці і трынаццаці гадоў. У снежні 2013 года юнака асудзілі на дзевяць гадоў пазбаўлення волі.



Фота — kurer-sreda.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі