Хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі другую перамогу запар у КХЛ

Хакеісты мінскага "Дынама" абыгралі ніжнекамскі "Нефтехимик" - 4:1 (2:0, 2:1, 0:0) у матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. Шайбы ў мінчукоў закінулі Яраслаў Чупрыс (на 11-й і 19-й хвілінах), Аляксей Страхаў (на 30-й) і Максім Балмачных (на 40-й); у гасцей на 26-й хвіліне вызначыўся Ладзіслаў Кон.
Перамога над "Нефтехимиком" стала другой запар у дынамаўцаў. Такім чынам у іх цяпер 20 ачкоў пасля 23 матчаў. Мінскае "Дынама" па-ранейшаму займае 22-е месца ў зводнай турнірнай табліцы чэмпіянату КХЛ, у якім удзельнічаюць 24 каманды. Адзначым, што пераможаны "Нефтехимик" займае 7-е месца.

Наступны матч мінчукі згуляюць 13 лістапада ў Мыцішчах з "Атлантам", нагадвае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі