Harotnica прадставіла кліп-справаздачу пра сваю канцэртную дзейнасць(відэа)

Мінскі гурт Harotnica прэзентаваў відэа на песню "Невылечны" з дэбютнага альбома "Gvalt". Па словах музыкаў, яны вырашылі зрабіць кліп менавіта на гэтую песню, бо яна найбольш дакладна адлюстроўвае цяперашнюю стылістыку каманды.

Рэжысёрам і прадзюсарам кліпа выступіў Ігар Чышчэня, а здымкі рабіліся некалькімі аператарамі цягам даволі доўгага часу.

Па словах вакалісті Harotnica Валерыі Валадзько, якія перадае Ultra-Music, відэа ня з'яўляецца сюжэтным і не прывязанае ды зместу песні. Музыкі проста паспрабавалі зрабіць своеасаблівую справаздачу пра сваю канцэртную дзейнасць за мінулы год і сабраць калаж з найлепшых заліхвацкіх кадраў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі