Хлопец з бензапілой здаў ЦТ на 255 балаў
Хлопец з бензапілой здаў цэнтралізаванае тэставанне на 255 балаў, піша газета "СБ. Беларусь сегодня". Уладзіслаў К., падазраваны ў забойстве жанчыны ў ГЦ "Еўропа", быў студэнтам універсітэта МІТСО, дзе вывучаў міжнародныя адносіны на юрыдычным факультэце. Там кажуць, што ён разумны хлопец, але быў адзінцом, ні з кім не кантактаваў не ўдзельнічаў у мерапрыемствах.
К. амаль не наведваў заняткі і на момант трагедыі ўжо быў адлічаны (нібыта, спачатку хацелі пагаварыць з ім і яго бацькамі, але яны "на кантакт не ішлі"). Праўда, пра гэта ён не ведаў, яму хацелі паведаміць пра адлічэнне асабіста, але не паспелі.