Рэктар МІТСО: Уладзіслаў прынёс меддаведку, з якой вынікае, што ён здаровы

Рэктар МІТСО: Уладзіслаў прынёс меддаведку, з якой вынікае, што ён здаровы

Сталі вядомы новыя падрабязнасці пра падазраванага ў забойстве жанчыны ў мінскім гандлёвым цэнтры "Еўропа" Уладзіслава К. Газета "СБ. Беларусь сегодня" паразмаўляла з рэктарам універсітэта МІТСО, дзе ён вучыўся на першым курсе. Станіслаў Князеў кажа, што пры паступленні К. прынёс меддаведку, з якой вынікае, што ён здаровы. "Медкамісію ён праходзіў у траўні. Усе лекары напісалі, што ён годны да навучання", — гаворыць рэктар.

Толькі пасля трагічнага здарэння ў ВНУ даведаліся, што іх студэнт меў праблемы са здароўем і ў 2014 годзе лячыўся ў псіханеўралагічным дыспансеры. Ім ніхто пра гэта не паведаміў. Князеў кажа, што ва ўніверсітэце таксама шакаваныя тым, што Уладзіслаў спачатку збіраўся ўчыніць крывавую разню ў навучальнай установе. Але ён запэўнівае, што "сістэма бяспекі тут сур'ёзная і наўрад ці ён прайшоў бы на тэрыторыю з такой... "гітарай" (бензапіла і сякера былі схаваныя ў чахле ад гітары).

Як вядома, Уладзіслаў К. затрыманы, распачатая крымінальная справа. Яго чакае экспертыза, якая дасць адказ пра яго псіхічнае здароўе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі