Хто такія Алена Анісім і Ганна Канапацкая?

Хто такія Алена Анісім і Ганна Канапацкая?

Адна з кіраўніц ТБМ Алена Анісім і сябра АГП Ганна Канапацкая сталі дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў. Там яны будуць адзінымі прадстаўніцамі дэмакратычных сіл. Агулам абрана 110 дэпутатаў.

Хто такія Алена Анісім і Ганна Канапацкая?
Алена Анісім. Фота: Еўрарадыё

Алена Анісім перамагла ў Стаўбцоўскай 70-й выбарчай акрузе. Яна нарадзілася ў Стаўбцоўскім раёне ў 1962 годзе, скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1980-я, у савецкія часы, была актыўнай удзельніцай арганізацыі беларускай моладзі “Майстроўня”, з 1991 года працуе ў Інстытуце мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук. Першы намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, была вядучай праграмы “Беларуская мова” на тэлеканале АНТ. У 2015 годзе збіралася балатавацца ў прэзідэнты Беларусі, але пасля адмовілася, заявіла, што ў тых умовах перамагчы было нельга.

Хто такія Алена Анісім і Ганна Канапацкая?
Ганна Канапацкая. Фота: epramova.org

Ганна Канапацкая з Аб'яднанай грамадзянскай партыі выйграла выбары ў Кастрычніцкай 97-й акрузе ў Мінску. Між іншым, яна перамагла Таццяну Караткевіч з "Гавары праўду", былую кандыдатку ў прэзідэнты на выбарах 2015 года. Ганне Канапацкай 29 кастрычніка споўніцца 40 гадоў. Яна юрыст па адукацыі. Займаецца бізнесам, з'яўляецца дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі