"І гэтае слова — слухаюся!": што твітарскія пішуць пра 8 сакавіка
8 сакавіка — свята ці не?
Кветкі жанчынам на 8 сакавіка — must do для большасці постсавецкіх мужчын. Але для наступных пакаленняў ужо "не ўсё так адназначна". Сваімі меркаваннямі пра Міжнародны дзень жанчын беларусы актыўна дзеляцца ў сацсетках.
Мы сабралі цікавыя твіты пра 8 сакавіка. Тут і жарты, і крэатыў, і сур'ёзныя аргументы за тое, што гэтае свята не варта адзначаць, і сур'ёзныя аргументы за тое, што адзначаць усё ж варта.
Вось, напрыклад: "адмаўляцца ад свята, таму, што яго выкарыстоўвалі ў СССР, — гэта тое самае, што адмаўляцца ад БЧБ-сцяга таму, што яго выкарыстоўвалі нацысты".
Яшчэ адзін аргумент. На гэты раз — пра турызм.
І яшчэ пра тое, што свята насамрэч цікавае і вартае таго, каб яго адзначаць.
Галасы тых, хто супраць 8 сакавіка і лічыць яго савецкім перажыткам, на гэтым фоне крыху губляюцца.
Але ўсё ж ад пячорных жартаў пакуль нікуды не падзенешся. 8 сакавіка шмат людзей забываюцца, што яны не ўмеюць жартаваць.
А як вам такі дызайнерскі крэатыў?
Ёсць што сказаць пра 8 сакавіка? Напішыце ў нашай "Каментатарскай" у тэлеграме! Але толькі тады, калі адчуваеце сябе ў бяспецы. Усё ж нас абвясцілі "экстрэмісцкім фарміраваннем": чытаць, не пакідаючы слядоў, можна, а па каменце могуць вылічыць, калі не паклапаціцца пра бяспеку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.