“Ідэя Х” у 2019-м: Сашкрэбсці з сябе рускі знак якасці і сказаць — мы беларусы

“Ідэя Х” у 2019-м: Сашкрэбсці з сябе рускі знак якасці і сказаць — мы беларусы

Падводзім прамежкавыя вынікі праграмы “Ідэя Х”. Ніжэй — фрагменты гутарак пра нацыянальную ідэю, якія адбыліся на Еўрарадыё ў 2019 годзе. Гэта не коска і не кропка ў праекце, а толькі спроба падштурхнуць і вас да разваг на тэму нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. Вельмі важную тэму, мяркуючы па апошніх жарсцях вакол незалежнасці нашай краіны.

Мы і надалей будзем фармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. Больш за тое: разам з аднадумцамі збіраемся пераводзіць гэты працэс у новыя фарматы. Але пакуль гэта сакрэт. А зараз глядзіце, што сказалі госці “Ідэі Х” у 2019 годзе. І далучайцеся да пошукаў беларускай ідэнтычнасці!

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


Мы распачалі дыскусію, каб вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць палітычны аглядальнік Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыкі, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць раз на тыдзень.

Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі