Ігнацік і Івашка атрымалі перамогі на старце кваліфікацыі "Ралан Гарос"

Ігнацік і Івашка атрымалі перамогі на старце кваліфікацыі "Ралан Гарос"

Беларускія тэнісісты з пераменным поспехам стартавалі ў кваліфікацыі на "Ралан Гарос" (адкрытым чэмпіянаце Францыі). Ягор Герасімаў ужо ў сваім першым паядынку прайграў Сяргею Стахоўскаму з Украіны — 3:6, 6:1, 6:7.

Уладзімір Ігнацік выйграў у больш рэйтынгавага Марка Польманса (беларус — 215-я ракетка свету, яго сапернік — 171-я) з Аўстраліі — 5:7, 7:6, 6:2. 23 траўня Ігнацік у наступным раўндзе кваліфікацыі згуляе з Санцьяга Хіральда з Калумбіі (312). Ілля Івашка (119) абыграў Жоао Дамінгеша (210) з Партугаліі ў двух сэтах — 7:5, 7:5. Для гэтага спатрэбілася амаль 2 гадзіны часу. У сераду Івашка сустрэнецца з Віктарам Галавічам з Харватыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі