Ілан Маск расказаў, што за апошнія восем месяцаў яго хацелі забіць двойчы

На Ілана Маска таксама рабілі замах

На Ілана Маска таксама рабілі замах / Reuters

"Наперадзе небяспечныя часы. За апошнія восем месяцаў два чалавекі (асобныя выпадкі) ужо спрабавалі забіць мяне. Іх арыштавалі са зброяй прыкладна ў 20 хвілінах язды ад штаб-кватэры Tesla у Тэхасе", — напісаў Ілон Маск у сваім акаўнце ў Х.

Нагадаем, 13 ліпеня падчас перадвыбарчага мітынгу ў Пенсільваніі ў Трампа стрэліў 20-гадовы мужчына. Палітык атрымаў раненне ў вуха. Ён ужо прайшоў абследаванне ў шпіталі і яго выпісалі. Пры стральбе загінуў адзін з гледачоў, яшчэ двое атрымалі раненні.

Страляючага ліквідавалі і апазналі. Яго матыў невядомы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі