Ілля Івашка прайграў ужо ў першым крузе US Open
Ілля Івашка прайграў ужо ў першым крузе US Open іспанцу Пабла Карэньё-Бусту — 0:6, 5:7, 2:6. Адзначым, што ў рэйтынгу АТП Івашка займае 182-е месца, яго сапернік — 39-е.
"Прессбол" адзначае, што гэта быў дэбют беларускага тэнісіста ў асноўнай сетцы турніра "Вялікага шлему". Іллі 22 гады, ён — ураджэнец Мінска. У прафесійным тэнісе — з 2013 года.