Іранская кампанія, якая сабралася ў "Белбіяград", трапіла пад санкцыі ЗША
Гаворка ідзе пра іранскі шматпрофільны холдынг "Тадбір", які сабраўся інвеставаць у Беларусь.
Пра гэта стала вядома ў аўторак з апублікаванага паведамлення Мінфіна ЗША, паведамляе tut.by.
У прыватнасці, у "чорны спіс" трапілі Tadbir Economic Development Group, Tadbir Energy Development Group Co., Tadbir Investment Company, Tadbir Housing Development Group, Tadbir Construction Development Company, Tadbir Brokerage Company.
Агулам улады ЗША ўключылі ў санкцыйны спіс 37 іранскіх і міжнародных кампаній. Па звестках Мінфіна, кампаніі працавалі ў абыход міжнародных санкцый супраць іранскага рэжыму.
Раней Мінэканомікі Беларусі паведамляла, што "пісьмова пацвердзілі сваю зацікаўленасць у рэалізацыі інавацыйных праектаў пад юрысдыкцыяй "Белбіяграда" шэраг замежных кампаній". У іх ліку называўся іранскі шматпрофільны холдынг "Тадбір".
Фота — worldpress.com