Спецслужбы ЗША: дзясяткі тэрактаў папярэджаныя з дапамогай Prism

Ён устаў на абарону праграмы Prism, у рамках якой амерыканская разведка атрымлівае доступ да звестак у інтэрнэце і тэлефонных перамоваў. Дырэктар АНБ заявіў, што яго супрацоўнікі гатовыя распавесці чальцам сенацкага камітэта за зачыненымі дзвярамі аб праграме Prism, перш чым інфармацыя стане даступная грамадскасці.



Тым часам некаторыя сенатары выказалі жаданне адправіць дырэктара нацыянальнай разведкі Джэймса Клэпера ў адстаўку, інфармуе ВВС. Сенатар-дэмакрат Рон Вайдэн абвінаваціў Клэпера ў тым, што той падмануў сенацкі камітэт у сакавіку, калі адмаўляў, што разведка ЗША збірае звесткі пра мільёны амерыканцаў.



Сам былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн, які арганізаваў уцечку сакрэтных звестак, заявіў, што будзе аспрэчваць любыя спробы яго экстрадыцыі з Ганконга.



Фота Кіта Аляксандра — topwar.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі