У Гомелі разгараецца скандал вакол зносу прыватных гаражоў (фота)
У Гомелі разгараецца скандал вакол зносу прыватных гаражоў. Зямельны ўчастак на перасячэнні вуліц Савецкай і Яфрэмава, на якім размяшчаецца ГСК-41, адабралі для дзяржаўных патрэбаў. Тут мае з’явіцца гандлёва-забаўляльны цэнтр, які ўзвядзе кампанія “Тытунь-Інвест”.
Пасля адабрання зямельнага ўчастка “гаражыстам” далі новы ўчастак на ўскраіне горада, але многія з 276 чальцоў кааператыву адмаўляюцца туды пераязджаць або браць кампенсацыю ў 10 мільёнаў рублёў. Паводле старшыні ГСК Таццяны Матросавай, у засваенне новай пляцоўкі трэба ўкласці вялікія сродкі і гэты цяжар можа легчы на ўладальнікаў гаражоў. Таксама ім дагэтуль не падалі акты прыёмкі і здачы пляцоўкі.
10 сакавіка іх гаражы пачалі прымусова зносіць. Чальцы кааператыву не пускалі камунальшчыкаў. У справу ўмяшалася міліцыя і мясцовыя ўлады, пішуць naviny.by