У Луганску “вынаходнікі” абагрэлі дом, уваткнуўшы дрот у разетку

У Луганску “вынаходнікі” абагрэлі дом, уваткнуўшы дрот у разетку

У акупаваным прарасійскімі сепаратыстамі Луганску знайшлі новы спосаб абаграваць дамы. Група экстрэмальных эксперыментатараў Kreosan апублікавала відэа пра “найпрасцейшы абагравальнік на 100 кілаВат”. Ідэя банальная: падключыць некалькі метраў сталёвага дроту да сеткі ў 220 Вольт.

Праз некалькі секундаў пасля падключэння дрот награваецца да чырвані. Цяпло ад яго адчуваецца ў некалькіх метрах, хваляцца “вынаходнікі”. “Адразу пасля ўключэння адчуваецца цяпло, а праз хвіліну праграваюцца сцены і мэбля. Такое не пад сілу звычайнаму абагравальніку”, — кажа адзін з герояў відэа.

Праўда, наўрад ці ў луганскіх майстроў знойдуцца паслядоўнікі: такое выкарыстанне электрычнасці тоіць у сабе смяротную небяспеку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі