Футбаліста “Сандэрленда” выгналі з каманды за сэкс з непаўналетняй

Футбаліста “Сандэрленда” выгналі з каманды за сэкс з непаўналетняй

Паўабаронцу англійскага клуба “Сандэрленд” Адама Джонсана выгналі з каманды пасля таго, як спартсмен прызнаўся ў здзяйсненні дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні 15-гадовай дзяўчынкі.  

Па гэтай справе футбаліста затрымлівалі ў сакавіку мінулага года. Апроч таго, Джонсана абвінавачваюць ва ўваходжанні ў давер да дзіця з мэтай яго разбэшчвання.

У заяве клуба сказана, што кантракт скасоўваецца неадкладна. Таксама паўабаронца страціў рэкламны кантракт са спартовым гігантам Adidas.

28-гадовы футбаліст 12 разоў выступаў за зборную Англіі. Да пераходу ў “Сандэрленд” ён гуляў у “Манчэстэр Сіці”. За сваю прафесійную кар’еру Джонсан забіў 58 галоў, перадае ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі