Алімпійскай чэмпіёнцы па горных лыжах пагражае турма за збіццё бацькі
Амерыканскай гарналыжніцы Пікабо Стрыт, якая стала чэмпіёнкай на Алімпіядзе ў Турыне, выставілі абвінавачанні ў хатнім гвалце. Паводле звестак паліцыі, 44-гадовая былая спартсменка мела канфлікт з 76-гадовым бацькам у яго доме ў штаце Юта. Жанчына скінула яго з лесвіцы і замкнула ў сутарэнні. Адразу пасля інцыдэнту Стрыт была арыштаваная, а затым адпушчаная пад заклад, паведамляе Еўраньюс.
Апроч перамогі ў супер-гіганце на Алімпіядзе ў Турыне, яна мела сярэбраны медаль ў хуткасным спуску на Гульнях у Ліліхамеры. Таксама ў яе калекцыі золата ў хуткасным спуску на чэмпіянаце свету 1996 года.
Пікабо Стрыт пагражае да двух гадоў турмы.