На ўрад ЗША падалі ў суд за масавае сачэнне

Праваабаронцы патрабуюць прызнаць неканстытуцыйным сачэнне спецслужбаў за грамадзянамі, перадае РБК.



Пазоў супраць урадавых структур — Агенцтвы нацыянальнай бяспекі, ФБР, Мінабароны і Мінюста — пададзены ў федэральны суд Паўднёвай акругі Нью-Ёрка.



Праваабаронцы хочуць дамагчыся неадкладнай адмены дзеяння сакрэтнай праграмы, а таксама знішчэння ўсіх звестак, сабраных падчас сачэння. Яны лічаць, што гэтая дзейнасць урадавых структураў ЗША парушае першую і чацвёртую папраўкі да Канстытуцыі ЗША (права на свабоду слова і сходаў і права на недатыкальнасць прыватнага жыцця).



Нагадаем, скандал разгарэўся пасля публікацыі ў амерыканскай прэсе журналісцкіх расследаванняў. У іх паведамлялася, што разведслужбы ЗША могуць атрымаць доступ да сервераў вядучых камп'ютарных і інтэрнэт-кампаній, уключаючы Google, Facebook, Apple і Yahoo. Дзеянне сакрэтнай праграмы PRISM будавалася на Законе пра кантроль за дзейнасцю замежных разведак, які развязаў сілавікам рукі і дазваляў весці сачэнне за замежнікамі па-за межамі ЗША без санкцыі суда.



Фота — therunet.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі