Ірына Крыўко — 12-я ў біятлоннай гонцы пераследу ў Хохфільцэне

Ірына Крыўко — 12-я ў біятлоннай гонцы пераследу ў Хохфільцэне

Беларуска Ірына Крыўко заняла 12-е месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у аўстрыйскім Хохфільцэне. Па выніках спрынту спартсменка стартавала з 6-й пазіцыі, аднак яна дапусціла два промахі на агнявых рубяжах (1+0+0+1) і паказала не вельмі добрую хуткасць, таму не здолела дагнаць лідараў.

Перамога зноў дасталася Кайсе Макярайнен з Фінляндыі — яна таксама мела два промахі, але вырвала першае месца на фінішы. Сярэбраная прызёрка Паўліна Фіялкава са Славакіі прайграла лідару ўсяго 1,5 секунды і, дарэчы, таксама мела два промахі. Бронза ў італьянкі Даратэі Вірэр — яна мела ажно чатыры промахі, але на фінішы прайграла Макярайнен толькі 2,8 секунды.

Яшчэ адна беларуска, Дзінара Алімбекава, заняла 37-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі