Ірына Крыўко заняла 17-е месца ў біятлонным спрынце ў Паклюцы

Ірына Крыўко заняла 17-е месца ў біятлонным спрынце ў Паклюцы

Беларуская біятланістка Ірына Крыўко заняла 17-е месца ў спрынтарскай гонцы на этапе Кубка свету, які праходзіць у славенскай Паклюцы. Яна дапусціла адзін промах на двух агнявых рубяжаў, пасля апошняй стральбы была 28-й, але добрая хуткасць дазволіла ёй істотна ўзняцца ў фінішным пратаколе.

Выйграла гонку фінка Кайса Макярайнен, якая чыста адстралялася і апярэдзіла італьянскую біятланістку Даратэю Вірэр на 14 секунд. Трэцяе месца ў прадстаўніцы Францыі Жусцін Брэсаз.

Іншыя беларускія біятланісткі не трапілі ў ачковую зону і паказалі такія вынікі: Ірына Кручынкіна — 58-е месца, Дзінара Алімбекава — 71-е, Ганна Сола — 90-е, Дар’я Юркевіч — 98-е.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі