Ірына Крыўко заняла 6-е месца ў масавым старце ў Румпольдзінгу
Беларуская біятланістка Ірына Крыўко заняла 6-е месца ў гонцы з масавым стартам, якая праходзіла ў нямецкім Румпольдзінгу ў рамках этапа Кубка свету. Ірына дапусціла толькі адзін промах — на другім агнявым рубяжы са становішча стоячы. Затым яна закрыла ўсе мішэні на 3-м і 4-м рубяжах, што дазволіла ёй утрымаць высокае места ў фінішным пратаколе і трапіць у гэтак званую кветкавую цырымонію.
Перамога ў гэтай гонцы дасталася прадстаўніцы Нямеччыны Францысцы Пройс, якая, дарэчы, закрыла ўсе 20 мішэняў. Другое месца ў нарвежкі Інгрыд Тандрэволд (таксама адстралялася ідэальна). На трэцім месцы Паўліна Фіялкава са Славакіі (1 промах).