Ірыну Логвін дапыталі ў КДБ
Сябры аргкамітэта БХД атрымалі позвы на допыты ў мінскі КДБ у якасці сведак па справе аб "масавых беспарадках".
Сёння адбыўся допыт мінскага каардынатара аргкамітэта Ірыны Логвін. Заўтра і паслязаўтра гэтую ж працэдуру мусяць прайсці Любоў Каменева і Валерыя Чарнаморцава, паведамляе прэс-служба БХД.