Італія датэрмінова выйшла ў плэй-оф “Еўра-2016”

Італія датэрмінова выйшла ў плэй-оф “Еўра-2016”

Зборная Італіі па футболе датэрмінова выйшла ў плэй-оф чэмпіянату Еўропы па футболе. 17 чэрвеня каманда згуляла са Швецыяй у французскай Тулузе. У першым тайме гульня праходзіла фактычна без вострых момантаў і толькі ў другой палове гульні сапернікі пачалі абменьвацца ўдарамі па брамах. Поспеху дасягнуў гулец зборнай Італіі Марцінс Эдэр, які забіў гол на 88-й хвіліне. Гэты мяч і перадвырашыў вынік матчу — 1:0.

Такім чынам, італьянцы маюць 6 ачкоў у сваёй групе Е і датэрмінова выходзяць у плэй-оф “Еўра-2016”. Ірландыя і Швецыя маюць па 1 ачку, Бельгія ачкоў не мае.

Сёння таксама згуляюць Чэхія і Харватыя, Іспанія і Турцыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі