"J:морс" прэзентуе "Электричество" у Інтэрнэце

17 лістапада гурт "J:морс" выклаў на сваёй старонцы ў інтэрнэце новы альбом Электричество”, які можна спампаваць бясплатна. У пласцінку ўвайшлі 11 песень, напісаных цягам апошняга года. Па словах фронтмэна гурта Ўладзіміра Пугача, альбом атрымаўся больш пазітыўным у параўнанні з папярэднім. Прычына – заканчэнне ўнутраных крызісаў у гурце і, як вынік, пазітыўны працяг творчасці.

Што тычыцца музычных складнікаў і агульнага настрою альбома, тут гаспадарыць поўная рознабаковасць: вясёлая танцавальнасць саступае месца сумнаму трып-хопу, энергічныя гітарныя рыфы - фірмовай “морсаўскай” рамантыцы.

Запіс і праца над альбомам адбываліся ў мінскіх і кіеўскіх студыях.
Нагадаем, канцэртная прэзентацыя пласцінкі адбудзецца ў мінскім Палацы спорту 11 снежня. Кошт квіткоў – ад 15 да 45 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі