Каб "павіншаваць" Лукашэнку, хакеры ўзламалі сайт Мінаблвыканкама

Каб "павіншаваць" Лукашэнку, хакеры ўзламалі сайт Мінаблвыканкама

Каб "павіншаваць" Аляксандра Лукашэнку з днём народзінаў, хакеры ўзламалі сайт Мінаблвыканкама. На ім быў змешчаны інфармацыйны ліст "Аб'яднанага штабу Супраціву г. Мінска" за подпісам падпольшчыка "Фідэля". 30 жніўня названы "днём смутку па стратах нашага беларускага народа". Падпольшчыкі жадаюць Лукашэнку "дажыць да прысуду".

Аляксандру Лукашэнку споўнілася 68 гадоў. 28 з іх ён утрымлівае ўладу ў Беларусі. І працягвае паўтараць, што "наеўся прэзідэнцтвам".

"Аб'яднаны штаб Супраціву г. Мінска" ўпершыню заявіў пра сябе 16 жніўня. На ўзламаным сайце "Беларуськалія" быў змешчаны яго зварот.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі