Каб забраць долары з банку, давядзецца чакаць да 5 дзён
У сувязі з недахопам долараў у абменніках Еўрарадыё вырашыла пацікавіцца, наколькі хутка беларусы могуць атрымаць грошы, калі ў іх ёсць валютны ўклад у банку. Больш за астатнія будуць чакаць укладчыкі “Прыорбанку” і “Белгазпрамбанку”. Калі яны пажадаюць датэрмінова забраць свае грошы, то гэтыя банкі выплацяць долары праз 5 дзён.
“Белгазпрамбанк”: “Валютныя ўклады мы вяртаем цягам пяці дзён. Гэта прапісана ў нашым дагаворы. Цяпер досыць стабільная сітуацыя, шмат людзей адкрывае ўклады. Усё ў норме”.
Тое ж самае Еўрарадыё адказалі ў інфармацыйным цэнтры “Прыорбанку”.
“Прыорбанк”: “За 5 працоўных дзён трэба замаўляць грошы пры датэрміновым запатрабаванні ўкладу.”
Кліентам “Беларусбанку” пашанцавала крыху больш. Там тэрмін выдачы валюты — 3 дні. Але ў інфармацыйнай службе банку параілі лепш зняць рублі.
"Беларусбанк": “Долары трэба замаўляць за 3 банкаўскія дні. Але навошта іх здымаць — лепей няхай ляжаць. Гэта ж долары, а не беларускія, што з імі здарыцца? Долар — ён і ў Афрыцы долар, ён яшчэ і паднімецца”.
У самым лепшым становішчы апынуліся тыя беларусы, якія аднеслі долары у “Белінвестбанк”. Там паміж скасаваннем дамовы і атрыманнем наяўных ўсяго адзін дзень.
“Белінвестбанк”: “Валюту трэба замовіць да 12 гадзін папярэдняга дня. То бок, калі вы скасоўваеце дамову і збіраецеся зняць грошы заўтра, то сёння вы павінны звязацца з банкам па тэлефоне ці падысці асабіста. На наступны дзень вы атрымаеце свае грошы”.
Але тое, што яднае ўсе банкі Беларусі, дык гэта заявы, што здымаць долары зараз немэтазгодна. Паводле іх слоў, укладчыкі і не спяшаюцца гэта рабіць.
Фота - "Новости недвижимости Украины"