Каліна не трапіла ў склад беларускіх біятланістак на Алімпіяду
У панядзелак быў агучаны склад беларускіх каманд на XXII Алімпійскія зімовыя Гульні ў Сочы.
Склад жаночай біятлоннай зборнай Беларусі наступны: Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Людміла Калінчык, Настасся Дубарэзава і Надзея Пісарава. Расійская біятланістка Настасся Каліна, якая летась пачала выступаць за беларускую зборную, у Сочы не паедзе. І гэта не дзіўна: у гонках яна дэманстравала невысокія вынікі.
Склад мужчынскай зборнай наступны: Сяргей Новікаў, Яўген Абраменка, Уладзімір Чапелін, Юрый Лядаў, Аляксандр Дарожка.
Фота — Прессбол