Каля 30% месячнай нормы ападкаў выпала ў Мінску за адзін вечар

Каля 30% месячнай нормы ападкаў выпала ў Мінску за адзін вечар

Каля 30% месячнай нормы ападкаў выпала ў Мінску за некалькі гадзінаў 25 ліпеня. Пра гэта са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі Мінпрыроды піша БелТА.

"У залежнасці ад раёнаў горада, па звестках на 21:00, выпала 25-30% нормы ападкаў. Залевы будуць працягвацца і ўночы, навальнічнае становішча захоўваецца", — адзначылі сіноптыкі. 

Дрэннае надвор'е закранула і іншыя гарады Беларусі. У Брэсце і Баранавічах — затопленыя вуліцы і ходнікі, паламаныя дрэвы і машыны, застылыя ў вадзе. 

Аранжавы ўзровень небяспекі праз навальніцы і шквалісты вецер абвешчаны ў Беларусі і на 26 ліпеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі