Каля амбасады Беларусі ў Маскве прайшоў пікет у падтрымку палітвязняў -фота

Сёння ў Маскве насупраць беларускай амбасады прайшоў пікет салідарнасці з палітвязнямі. Яго арганізаваў расійскі Рух “Абарона”. Пікет быў прымеркаваны да гадавіны вяртання ў Беларусі савецкай сімволікі, паведамляе сайт Каспаров.Ru.

Каля 10 актывістаў руху скандавалі: "Жыве Беларусь!", "Свабоду палітвязням!" і "Беларусі — свабоду!".

Таксама ўдзельнікі акцыі раздавалі мінакам улёткі з заявай, у якой асуджаюць "карумпаванае і ўладалюбівае кіраўніцтва Беларусі на чале з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам".

Нагадаем, 14 траўня 1995 года ў Беларусі прайшоў рэферэндум, згодна з якім былі змененыя гістарычныя нацыянальныя герб і сцяг.




Алег Казлоўскі, лідэр "Абароны"


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі