Каля мінскага касцёла святога Язэпа адбудуцца дзве малітоўныя акцыі

Дзве малітоўныя акцыі адбудуцца сёння каля мінскага касцёла святога Язэпа. Нагадаем, вернікі патрабуюць, каб ім вярнулі касцёл і кляштарныя будынкі. У храме сёння знаходзіцца Дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, а апошнія перабудоўваюцца ў гатэльна-забаўляльны комплекс. Спыніць гэтую перабудову ад Міністэрства культуры патрабуюць не толькі вернікі, але і грамадскія арганізацыі.


Як інфармуе Радыё Свабода, сённяшнія малітоўныя акцыі праходзяць з нагоды адзначэння 19 сакавіка каталіцкім касцёлам Дня святога Язэпа — абранніка найсвяцейшай Панны Марыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі