Камбат “Данбаса” Сяменчанка атрымаў кантузію і раненне

Камандзір добраахвотніцкага батальёну “Данбас” і народны дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Сямён Сяменчанка атрымаў раненні ў баях пад Вуглягорскам у Данецкай вобласці. Пра гэта паведаміў яго калега па парламенце Барыс Філатаў у сваім Фэйсбуку.

Паводле яго інфармацыі, стан Сяменчанкі стабільны. У яго кантузія, пераломы і прабітае лёгкае.

Раненні камбата ацэньваюцца як сярэднй ступені цяжкасці. Паводле інфармацыі дарадцы кіраўніка ўкраінскага МУС Антона Герашчанкі, цяпер Сяменчанка ў лякарні.

Раней у часе аперацыі па вызваленні Вуглягорска загінула чатыры байца “Данбаса”. У гэтай аперацыі ўдзельнічаў і камбат Сямён Сяменчанка, машына якога трапіла ў засаду. інфармуе УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі