Камерунскага футбаліста нарэшце выпускаюць?
Паводле інфармацыі беларускіх праваабаронцаў, камерунскі футбаліст Гі Франсуа Тукам (Guy François Toukam), які ўжо 40 дзён чакае за кратамі дэпартацыі з Беларусі, крыху наблізіўся да вызвалення. Нейкага чарнаскурага чалавека ў спартовым касцюме сёння выводзілі з ізалятара на Акрэсціна. Распавядае Валянцін Стэфановіч: Стэфановіч: "Літаральна толькі што я размаўляў з Паўлам Сапелкам [вядомы беларускі адвакат — Заўв. ЕРБ]. Ён сказаў, што па справах ехаў у ізалятар часовага ўтрымання, які таксама знаходзіцца на Акрэсціна. І літаральна на яго вачах з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў памежнікі вывелі чарнаскурага чалавека ў спартовым касцюме".
Няўжо нетаропкія дакументы з амбасады Камеруна ў Маскве нарэшце дабраліся да Мінска, і справа хлопца нарэшце зрушыцца? У прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта (ДПК) інфармацыю, атрыманую ад праваабаронцаў, нам не падцвердзілі:
Супрацоўнік прэс-службы ДПК: "Я спраўждваў гэтае пытанне гадзіну таму [15:20. — Заўв. ЕРБ]. Ён па-ранейшаму затрыманы ў адміністрацыйным парадку для высвятлення асобы. пакуль мы гэтага не зробім, ніякіх дзеянняў у дачыненні да яго рабіцца не будзе. Бо зразумейце — ён затрыманы з дакументамі, сапраўднасць якіх выклікае вялікае пытанне. Нават пра тое, што ён камерунец, мы кажам толькі з яго словаў".
Як высветлілася, памежнікі чыталі ўчорашнюю навіну Еўрарадыё пра тое, што дзяўчына футбаліста Інмакулада Ганзалес (Inmaculada Gonzalez) збіраецца прыехаць у Мінск і пікетаваць ізалятар на Акрэсціна. Ёй ў памежным камітэце парэкамендавалі наступнае:
Супрацоўнік прэс-службы ДПК: "Пікетаваць ці не пікетаваць — гэта яе права. Але калі яны сапраўды хоча зрабіць што-небудзь карыснае для свайго каханага, лепш бы яна, калі будзе ляцець праз Маскву, зайшла ў амбасаду Камеруна і ўзяла там дакументы, якія б дапамаглі высветліць яго асобу. І прывезла б іх з сабой у Мінск".
Фота: www.mybestplay.com