Камітэт па правах чалавека ААН ужо ведае пра смерць двух вязняў у Беларусі
Растрэл двух чалавек — грубае парушэнне міжнароднага права. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё заявіў праваабаронца Раман Кісляк, які займаўся справай пакаранага Васіля Юзэпчука. Кісляк: "Я гэта расцэньваю як грубае парушэнне міжнароднага права і правоў грамадзянаў. Гэтыя два чалавекі, што б яны там ні здзейснілі, мелі права на зварот у міжнародныя інстанцыі. І на тое, каб Камітэт па правах чалавека пры ААН разглядзеў іх справу. Рэспубліцы Беларусь была накіраваная просьба не прыводзіць у выкананне прысуды ў адпаведнасці з рэгламентам Камітэта".
Дарэчы, Камітэт па правах чалавека ужо паінфармаваны пра гэтую сітуацыю. На думку праваабаронцы, смяротная кара адмоўна адаб'ецца на адносінах з сусветнай супольнасцю. Бо Беларусь парушыла прынцыпы міжнароднага права і такім чынам паказала, што можа ў нейкі момант не выконваць любую дамову, а гэта стварае кепскі імідж.
Нагадаем, двух вязняў — Андрэя Жука і Васіля Юзэпчука, прысуджаных да смерці за забойства некалькіх чалавек — расстралялі на мінулым тыдні. Абодва вязні абскардзілі свае прысуды, але апеляцыі былі адхіленыя. Абодва падалі прашэнні аб памілаванні, аднак, паводле інфармацыі "Міжнароднай амністыі", адмоўнае рашэнне кіраўніка краіны паведамілі вязням за хвіліну да іх растрэлу.