"Камяніца", дзень першы: "Сяброўская вячэра" і live ад Shuma (слайд-шоў)
Юбілейны фолк-фэст адкрыўся Vip-вечарынкай, якая сабрала ўдзельнікаў фэсту за 5 гадоў, партнёраў, журналістаў і самых адданых аматараў фолку.
"Сяброўская вячэра" дала старт пятаму па ліку фестывалю "Камяніца". У яго межах былі сказаныя самыя важныя словы ад арганізатараў, прэзентаваная першая частка фільма "Гісторыя беларускай кухні", адбылася дэгустацыя беларускіх страваў.
Публіку забаўлялі Алег Хаменка, дуэт Аляксандра і Канстанцін, Ірэна Катвіцкая, гурты Guda i Shuma.
Дарэчы, Shuma упершыню адыграла паўнавартасны live-сэт і цалкам скарыла гледачoў прагрэсіўным поглядам на фолк-музыку.
"Мы атрымалі асалоду ад выступу на вялікай прасторы. На наступны дзень у нас быў маленькі клубны канцэрт, і мы ў чарговы раз упэўніліся, што Šuma — гэта фестывальны гурт. Для таго каб раскрыцца цалкам, нам неабходныя прастора і якасць гуку", — дзеліцца ўражаннямі лідарка гурта Руся і запрашае прыхільнікаў на Koktebel Jazz Festival, дзе Shuma адкрые "магічную раніцу" 15 верасня.
Фэст "Камяніца" сабраў больш за 10 тысяч гледачоў. Пра тое, як прайшоў асноўны фестывальны дзень, раскажам неўзабаве.