Спявачка Руся з'ехала ва Украіну: заставацца дома для нас стала небяспечна
Спявачка Руся з'ехала з Беларусі ва украіну, забраўшы з сабой малалетнюю дачку Аю. У Кіеве яна плануе працягнуць грамадскую дзейнасць на карысць Беларусі.
"Я з'ехала з Аяй ў Кіеў, заставацца дома для нас стала небяспечна. Сёння я пачынаю сустракацца з медыя і фондамі, у мяне цяпер развязаныя рукі і вяртаецца прадуктыўнасць.
Не сакрэт, што я ўжо шмат гадоў працую з НДА, якія звязаныя з правамі чалавека, дэмакратычнай грамадзянскай супольнасцю, палітыкай і культурай. У сувязі з гэтым хачу задаць пытанне вам, дарагія калегі, культурныя дзеячы Беларусі (перш за ўсё музыкі, прамоўтэры, івэнт менеджары, бо гэта мая прафесійная серада)", — напісала Руся ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку.
Яна прапанавала арт-супольнасці выказаць прапановы, чым можна дапагчы ў Беларусі, акрамя фінансавай падтрымкі. "Напрыклад: перапрафіляванне ў сумежнай вобласці, мікранавучанне за мяжой, паездкі па абмене досведам у іншыя краіны, арт-рэзідэнцыі за межамі Беларусі, анлайн-навучанне па сваёй або сумежнай спецыяльнасці і іншае. Я хачу дапамагчы, але не хачу, каб гэта быў пук у пустэчу", — дадае спявачка.
Раней пра ад'езд з Беларусі паведаміла салістка гурта NAKA Наста Шпакоўская.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.