Як пераможам — так парэйвім! Руся расказала пра ляльку ад бабулі з Мікалаева
На фестывалі абуджаных "Тутака", які адгрымеў учора пад Беластокам, Руся пазнаёміла гледачоў са сваім талісманам. Гэтую ляльку вакалістцы Shuma падарыла 98-гадовая бабуля з Мікалаева.
Руся возіць ляльку з сабой і дасылае бабулі фота і відэа з ёю з кожнага канцэрта. А бабуля кожны раз адказвае: "Русечка, як пераможам — так парэйвім!".
Паглядзець на ляльку Русі ўжывую можна на нашай трансляцыі з фестывалю "Тутака":
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.