Канада ўвяла санкцыі супраць шэрагу расійскіх банкаў і кампаній

Канадскі прэм'ер Сцівен Харпер патлумачыў, што санкцыі прадугледжваюць спыненне крэдытавання энергетычных кампаній і фінансавых установаў, якія патрапілі ў "чорны спіс". У яго таксама дададзеныя канцэрны "Калашнікаў" (былы "Іжмаш"), "Сузор'е", "Радыёэлектронныя тэхналогіі", "Алмаз-Антэй" ды іншыя.

РІА "Новости" нагадвае, што ў ліпені санкцыі ў дачыненні фізічных і юрыдычных асоб, а таксама "Раснафты" ўвялі ЗША. Сектаральныя санкцыі ЕС ў адносінах Расіі з-за яе дзеянняў ва Украіне цяпер праходзяць падрыхтоўку і абмеркаванне.

Таксама Канада распаўсюдзіла санкцыі супраць самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Украіны і на іх прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі