Кандыдаты ў прэзідэнты каментуюць выказванні Мядзведзева пра Лукашэнку

БелаПАН апытаў прэтэндэнты на прэзідэнцкія выбары наконт выказвання прэзідэнта Расіі Дзмітрыя Мядзведзева. Нагадаем, што ён у сваім відэаблогу рэзка раскрытыкаваў паводзіны Аляксандра Лукашэнкі. Па словах Уладзіміра Някляева, выказванні Мядзведзева — гэта ледзь стрыманае раздражненне паводзінамі Лукашэнкі. Гэта азначае, што Лукашэнка не атрымае падтрымкі Расіі падчас прэзідэнцкіх выбараў, лічыць Някляеў.

Андрэй Саннікаў расцаніў словы Мядзведзева як даволі дакладную палітычную заяву па сітуацыі ў Беларусі. Ён адзначыў, што прадстаўнікі Беларусі звярталіся ў МЗС Расіі з просьбай дапамагчы ў расследаванні палітычных знікненняў у Беларусі.

Абодва прэтэндэнты выказалі меркаванне, што Расія не дапаможа Лукашэнку на будучых выбарах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі