Касацыю экс-дырэктару "Барысаўдрэва" разгледзяць у красавіку

У красавіку Вярхоўны суд разгледзіць у касацыйнай інстанцыі справу былога гендырэктара прадпрыемства "Барысаўдрэў" Уладзіміра Мальцава. Пра гэта на прэс-канферэнцыі 18 лютага паведаміў намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Валерый Калінковіч. Не выключана, што старшыняваць пры разглядзе касацыі будзе сам Калінковіч, перадае БелаПАН.

Уладзіміра Мальцава асудзілі 20 снежня 2014 года да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці. Яго прызналі вінаватым у злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Таксама Мальцаў пазбаўлены права займаць кіруючыя пасады на працягу пяці гадоў.

Суд прызнаў, што Мальцаў павінен вярнуць прадпрыемству 1 млрд 906 млн рублёў шкоды, нанесенай прадпрыемству. Уся раней арыштаваная асабістая маёмасць экс-дырэктара мусіць быць накіраваная на пагашэнне пазыкі. Акрамя гэтага, вырашана спагнаць з Мальцава 95 млн рублёў дзяржпошліны.

Гендырэктар, які трапіў пад гарачую руку прэзідэнта, атрымаў 3 гады калоніі

Ці ведаў прэм’ер-міністр пра “незаконнае пагадненне” на “Барысаўдрэве”?

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі