Кастусёў на БТ пачаў выступленне з расповяду пра нацыянальную сімволіку

Кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы Рыгор Кастусёў на беларускім тэлебачанні пачаў выступленне з расповяду пра нацыянальную сімволіку і паставіў перад сабой бел-чырвоны-белы сцяг. Прамаўляў на беларускай мове. Расказаў пра Партыю БНФ, назваў яе "партыяй, якая ніколі сабе не здраджвала
Казаў, што ідзе на выбары, каб вярнуць краіну да дэмакратыі.

Палітык раскрытыкаваў парадкі ў Беларусі, заклікаў да знішчэння аўтарытарызму. Казаў, што свабода прэсы будзе абаронена дзяржавай.

Кастусёў абураўся ростам цэнаў, недаступнасцю імпартных лекаў, падманам людзей. Выступіў за eвядзенне моцнай нацыянальнай валюты — талера.

Кандыдат лічыць, што адукацыя павінна быць бясплатнай і прыстойнай.

Кастусёў распавёў, што краіну завялі ў тупік. Лукашэнка больш ня можа кіраваць краінай, адзначыў палітык.

Завершыў свой выступ воклічам "Жыве Беларусь!"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі