Каталікі вярнулі пляцоўку, дзе стаяў узарваны савецкімі ўладамі храм

Касцёл у Стаўбцах (зруйнаваны)

Касцёл у Стаўбцах (зруйнаваны) / katolik.life

Беларускім католікам перадалі ўчастак зямлі ў Стаўбцах, на якім раней стаяў гістарычны касцёл, піша katolik.life. Два гады таму на гэтай тэрыторыі былі знойдзены старажытная магіла і парэшткі манаха Фабіяна Малішоўскага, які памёр у 1644 годзе.

У 1953 годзе савецкія ўлады ўзарвалі храм, які тут знаходзіўся. І доўгі час на гэтай пляцоўцы размяшчалася спартовая плацоўка сярэдняй школы.

— Вернікі, якія выязджалі з сваіх дамоў, хаваючыся ад рэлігійнага і сацыяльнага пераследу пасля Другой сусветнай вайны ў Польшчу, схавалі парэшткі ў сутарэннях касцёла і пакінулі адпаведны план ў курыі біскупа ў Драгічыне. Доўгія гады ніхто не ведаў дзе знаходзіцца “святы Фабіян”, пакуль не прыйшоў час, — распавядае выданне katolik.life.

Цяпер гэтую зямлю атрымала мясцовая каталіцкая парафія.

— Мінула амаль два гады, і прайшоўшы адпаведныя бюракратычныя працэдуры, мы атрымалі гэты кавалачак зямлі, так дарагі для нас. За гэты час з дазволу мясцовай улады мы аднавілі частку касцёльнай агароджы (пачатак XX стагоддзя), якая не была разбурана і з’яўлялася часткай сцен гаражоў. А таксама аднавілі браму-званіцу, збудаваную 1838 годзе, якая яшчэ у 20-х гадах мінулага стагоддзя стала часткай сцяны кірмаша. А сёння велічна узвышаецца на плошчай, — распавядае katolik.life.

Тут плануюць адбудаваць капліцу святога Дамініка і аднавіць склепы, дзе месцяцца пахаванні фундатараў і манахаў-дамініканаў. Ужо цяпер адбудаваныя частка былой касцёльнай агароджы і брама-званіца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі