Казахстан абяцае дапамагчы Еўропе з газам і нафтай

Казахстан абяцае дапамагчы Еўропе з газам і нафтай

Казахстан абяцае дапамагчы Еўропе з газам і нафтай. Такую заяву зрабіў прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў падчас тэлефоннай размовы з кіраўніком Еўрапейскай Рады Шарлем Мішэлем.

Як піша прэс-служба прэзідэнта Казахстана, Такаеў выказаў заклапочанасць у сувязі з пагрозамі энергетычнай бяспекі ў свеце і запэўніў, што краіна гатова выкарыстоўваць свой вуглевадародны патэнцыял з мэтай стабілізацыі сітуацыі на сусветных і еўрапейскіх рынках.

Такаеў падкрэсліў, што Казахстан выступае за ўстойлівыя сувязі з Еўрасаюзам, у якім бачыць самага буйнога гандлёвага партнёра.

На пачатку красавіка Такаеў напісаў артыкул для The National, у якім распавёў пра сваё стаўленне да вайны ва Украіне, развязанай Расіяй: 

"Казахстан і Расія падтрымліваюць асаблівыя адносіны двухбаковага супрацоўніцтва, але разам з тым Казахстан прызнае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны — як і пераважная большасць краін свету".

18 чэрвеня падчас Пецярбургскага эканамічнага форуму Такаеў у твар Пуціну заявіў аб непрызнанні "ЛНР" і "ДНР", назваўшы іх квазідзяржавамі. Пазней казахстанскі лідар адмовіўся ад расійскага ордэна Аляксандра Неўскага.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі