КДБ устанавіў яшчэ трох падазраваных па справе Плошчы

21 сакавіка затрыманы найбольш актыўныя ўдзельнікі масавых беспарадкаў Мацукевіч В.А., Шарстоў А.А. і Гусельцаў Д.В. (усе — 1987 года нараджэння), паведамляе БелаПАН.

"Следства мае бясспрэчныя доказы, у тым ліку паказанні сведак і абвінавачваных, фота- і відэаматэрыялы, якія сведчаць аб тым, што названыя асобы ў ліку першых заклікалі людзей да штурму адміністрацыйнага будынка Дома ўрада. Выявы менавіта гэтых асоб, заклікаўшых натоўп граміць Дом урада, часцей за ўсё абмяркоўваліся і дэманстраваліся апазіцыйнымі інтэрнэт-рэсурсамі, якія сцвярджалі, што яны і ёсць тыя самыя "правакатары ад праваахоўнікаў". 23 сакавіка 2011 года ў дачыненні да Мацукевіча В.А. пракуратурай Мінска санкцыянавана мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. Ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. З грамадзян Шарстова А.А. і Гусельцава Д.В. узята абавязацельства аб яўцы", — паведамляе КДБ.

Адзначаецца, што ступень удзелу названых асоб ва ўчыненні злачынства і іх віны будзе ўстаноўлена падчас следства, якое праводзіць следчае ўпраўленне папярэдняга расследавання ГУУС Мінгарвыканкама.

У паведамленні адзначаецца, што Камітэтам дзяржаўнай бяспекі "падведзена мяжа ў правядзенні мерапрыемстваў па вышуку і ўстанаўленні асоб, якія справакавалі пагромы 19 снежня 2010 года на плошчы Незалежнасці і бралі ў іх непасрэдны ўдзел".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі