Хрыстафор Калумб, верагодна, быў іспанскім габрэем

Хрыстафор Калумб

Хрыстафор Калумб / Wikipedia

Першаадкрывальнік Хрыстафор Калумб, верагодна, быў яўрэем, і паходзіў не з горада Генуя, як прынята лічыць, а з поўдня Іспаніі. Ён хаваў сваё паходжанне, таму што пры двары іспанскіх каралёў габрэяў не шанавалі.

Пра тое, што Калумб паходзіць з сефардаў (іспанскіх габрэяў), заявілі навукоўцы, якія прааналізавалі яго ДНК. Праца заняла ў даследнікаў 22 гады. Яны вывучылі малюсенькія ўзоры меркаваных парэшткаў Калумба і параўналі іх з парэшткамі яго вядомых сваякоў і нашчадкаў.

Хасэ Антоніа Ларэнтэ, судова-медыцынскі эксперт з Універсітэта Гранады, які ўзначаліў даследаванне, заявіў, што яго аналіз пацвердзіў сапраўднасць парэшткаў мужчыны і паказаў, што ДНК Калумба "сумяшчальная" з габрэйскім паходжаннем. Хоць Ларэнтэ прызнаў, што ў яго не атрымалася дакладна выявіць месца нараджэння Калумба, ён сказаў, што, хутчэй за ўсё, той быў родам з іспанскага Міжземнамор'я.

Такім чынам чалавек, які адкрыў Амерыку і адыграў цэнтральную ролю ў стварэнні магутнай Іспанскай імперыі, паходзіў з той самай абшчыны, якую яго заступнікі, кароль Фердынанд і каралева Ізабэла, выгналі са свайго каралеўства ў 1492 годзе. Частка яўрэяў тады рушыла з Іспаніі ўглыб Еўропы. Іх нашчадкі пасяліліся ў тым ліку і на тэрыторыі Беларусі. Іншая праз Афрыку вярнулася ў Палестыну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі