Хто не чытае дробнага шрыфту, той не атрымае віна. Дачытай і даведайся, чаму

Віно

Віно / pixabay

Аналітычны цэнтр, што займаецца пытаннямі ападаткавання, вырашыў праверыць наведнікаў свайго сайта на ўважлівасць. У якасці эксперыменту ў пагадненне пра прыватнасць, якое вы звычайна скроліце, не чытаючы, зашылі абяцанне падарыць бутэльку віна. Яе павінен быў атрымаць першы, хто заўважыць гэта абяцанне.

У выніку бутэлька чакала свайго ўласніка цэлых тры месяцы! То бок, тры месяцы ніхто не дачытваў правіла да канца, піша ВВС.

"У лютым мы дадалі да ўмоў прыватнасці тэкст з абяцаннем адправіць бутэльку добрага віна першаму, хто з намі звяжацца, і толькі ў траўні мы атрымалі адказ", — кажуць у кампаніі.

Аўтар ідэі сказаў, што гэта не столькі тэст на ўважлівасці для наведнікаў сайта, як яго ўласны "дзіцячы пратэст супраць таго, што ўсе прадпрыемствы павінны мець палітыку прыватнасці, і ніхто яе не чытае".

"Кожная малюсенькая кавярня павінна мець палітыку прыватнасці на сваім ўэб-сайце. Гэта грошы, якія марнуюцца дарма", — кажуць у кампаніі.

У Вялікабрытаніі кожная кампанія, што захоўвае персанальныя дадзеныя, павінна мець палітыку прыватнасці.

Разумеем вашае пытанне: навошта ўвогуле чытаць гэтыя правілы? І галоўнае: хто ж у выніку прачытаў іх? Чалавек, які спрабаваў напісаць такія ж правілы для ўласнага сайта! Гэтаму чытэру як абяцалі адправілі бутэльку Château de Sales.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі