Кіраўніцтва БелОМА: Адмена санкцый ЗША не адаб'ецца на працы прадпрыемства
З такой заявай выступіў камерцыйны дырэктар БелОМА Уладзімір Кіскін.
Ён пракаментаваў агенцтву БЕЛТА інфармацыю, што ЗША не працягнулі эканамічныя санкцыі супраць прадпрыемства. Па словах Кіскіна, БелОМА пастаўляе на экспарт грамадзянскую прадукцыю — аб'ектывы для фотаапаратаў ды іншае. А вайсковымі пастаўкамі, якіх датычылі санкцыі, прадпрыемства не займалася, кажа камерцыйны дырэктар.
У беларускім МЗС пазітыўна ацанілі дзеянні амерыканскага боку па адмене санкцый. Нагадаем, што Злучаныя Штаты не сталі працягваць санкцыі супраць БелОМА і кампаніі "Белтэхэкспарт", уведзеныя ў 2011 годзе.
Разам з тым працягваецца дзеянне санкцый ЗША супраць прадпрыемстваў "Белзнешпрамсэрвіс", "Белнафтахім", "ТМ Сэрвісіз" (ТМС) і канструктарскага бюро "Радар".